Мантаж сістэм аўтаматыкі і КВПiА

Аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў з'яўляецца адным з найважнейшых аспектаў для любога прадпрыемства. Яна дазваляе ажыццявіць:
- кантроль за станам абсталявання і асноўных параметраў тэхналагічнага працэсу;
- павысіць аператыўнасць збору, апрацоўкі інфармацыі для кантролю і прыняцці рашэнняў, выяўлення перадаварыйных і аварыйных сітуацый у аператыўным рэжыме з адпаведнай папераджальнай і аварыйнай сігналізацыяй
- забеспячэнне надзейнай і безаварыйнай працы тэхналагічнага абсталявання

Аўтаматызацыя кіравання тэхналагічнымі працэсамі выконваецца са строгім выкананнем тэхналагічнага рэгламенту і патрабаванняў нарматыўных дакументаў.

Пры выкананні мантажных прац выконваецца ўвесь комплекс прац: пракладка трас для кантрольных кабеляў і правадоў, усталёўка шчытоў, пультаў, прыбораў і канструкцый пад прыборы, пракладка кабеляў, правадоў, іх маркіроўка і празванка, усталёўка прыбораў і іх падлучэнне, абвязка і наладка сродкаў аўтаматызацыі вывад аб'екта на працоўны рэжым, здача аб'екта.