У Беларусі 2025 год аб'яўлены Годам добраўпарадкавання краіны

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 1 от 3 студзеня 2025 г. «Об объявлении 2025 года Годом благоустройства». Год дае старт пяцігодцы якасці і прадугледжвае комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на стварэнне і падтрыманне зручнага, бяспечнага, сучаснага і эстэтычна арганізаванага асяроддзя жыццядзейнасці людзей. Рэалізоўваць гэтыя мерапрыемствы дзяржава будзе сумесна з арганізацыямі і грамадзянамі.

Так, у 2025 г. плануецца шэраг маштабных мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні населеных пунктаў, вытворчых аб'ектаў, падтрыманні ў належным стане тэрыторый уздоўж аўтамабільных дарог і чыгунак. Адбудзецца не менш як два рэспубліканскія суботнікі.

Указ прадугледжвае актывізацыю валанцёрскага руху і рэалізацыю грамадзянскіх ініцыятыў, накіраваных на добраўпарадкаванне краіны.